«Годна» — гэта каманда экспертак і экспертаў у пытанні нацыянальнай ідэнтычнасці. Мы аб’ядноўваем актывістак і актывістаў,ініцыятывы і арганізацыі, якія разам з намі працуюць на ўзмацненне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусак і беларусаў.
Падтрымліваем і запускаем крэатыўныя праекты, якія натхняюць быць адказнымі грамадзянамі сваёй краіны. Верым у сучасныя фарматы, бо нацыянальную ідэю ствараюць тыя, хто на хвалі новага часу.
Мы робім па-беларуску і разважліва, бо імкнёмся гуртаваць беларусаў і беларусак на грунце пазітыўных і агульных для ўсіх каштоўнасцяў — незалежна ад мовы, ідэалагічных і палітычных поглядаў
Таленты і ўнікальныя якасці кожнага беларуса і кожнай беларускі — гэта аснова самастойнага і справядлівага грамадства. Мы верым у Беларусь, якая адказна прымае новыя трэнды і шчыра дзеліцца ідэямі са светам.
Умацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці і адказнасці грамадства за лёс дзяржавы дзеля будучыні незалежнай Беларусі.
Мы ўсведамляем сябе сталай нацыяй з уласнымі інтарэсамі і бяром на сябе адказнасць. Традыцыі самаарганізацыі і прадпрымальнасці даюць нам сілы для пабудовы незалежнай дзяржавы.
Хто мы?
Унікальная культура і гістарычны досвед — аснова для пабудовы арганічнай мадэлі нацыі. Нягледзячы на знешнія і ўнутраныя перыпетыі — мы імкнемся заставацца годнымі людзьмі. Нашыя асабістыя якасці — канкурэнтныя перавагі ў глабалізаваным свеце.
Якія мы?
Мы прымаем традыцыі сучасных беларусак і беларусаў ва ўсёй іх разнастайнасці і арыентуемся на пабудову справядлівага грамадства для ўсіх. Людзі і іх таленты — наш асноўны патэнцыял. Таму мы ствараем будучыню, дзе ёсць месца любым ідэям, якія ўмацоўваюць Беларусь і натхняюць увесь свет.
Куды мы імкнемся?
За 4 гады сваёй працы «Годна» стварыла больш за 20 аўтарскіх медыя-праектаў, якія агулам набралі больш за 10 мільёнаў праглядаў ва ўсіх медыя-рэсурсах.
ютуб праект пра беларускую музыку ад Мікіты Бялевіча.
мы прапаноўвалі беларусам разам праспяваць беларускія песні. Нашыя гледачы дасылалі нам відэа таго, як яны спяваюць, а мы рабілі ролік з усім удзельнікамі.
гэта аб'яднанне музыкаў, для якіх спевы і песні гэта сродак выказвання сваёй пазіцыі. У лістападзе 2020-га года «Вольны хор» прэзентаваў альбом «Годныя песні»: Пампуйце бясплатна спеўнікі — пяць зборнікаў годных песень!
у межах ініцыятывы былі знятыя дзясяткі кліпаў на песні беларускіх музыкаў. Праект накіраваны на папулярызацыю беларускай музыкі сярод беларусак і беларусаў.
25 сакавіка 106 гадоў таму была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Мы ў гэты дзень упершыню на ўвесь свет заявілі: мы ёсць, у нас ёсць свая зямля і права будаваць сваю будучыню. Дык давайце правядзем Дзень Волі разам!
анлайн-святкаванне гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
Часам падаецца, што навокал ніхто не размаўляе па-нашаму. Мы не звыкліся да таго, што беларуская мова гэта проста нармальна. Не саромейцеся размаўляць па-беларуску, вы будзеце здзіўленыя, што людзі таксама з радасцю адкажуць вам на роднай мове. 21 лютага, Дзень роднай мовы, цудоўная нагода вам і сабе нагадаць пра тое, як важна размаўляць па-беларуску.
Ролік распавядае гісторыі розных людзей, якія робяць свае, момантамі простыя, але значныя крокі да лепшай будучыні Беларусі. Нават у моманты, калі здаецца, што надзеі няма, кожны наш учынак і выбар маюць значэнне. Дазвольце кожнаму вашаму кроку быць крокам да лепшай будучыні Беларусі.
Як вы прыйшлі да разумення, што вы — любіце? Ці быў гэта шлях простым, альбо пакручастым? У гэтым відэа ад «Годна» беларусы згадваюць свае гісторыі любові. Любові да беларускай мовы.
Что ждёт белорусов, которые «покинули язык свой белорусский»? Ролік пра тое, што было б з Беларуссю, калі б беларускай мовы не існавала.
Пазітыўны ролік пра тое, як гэта — жыць у беларускамоўнай Беларусі.
відэа-лекцыі для вывучэння беларускай мовы з Лізай Ветравай.
міні-серыял пра Беларусь. Праект расказваў як узніклі і фармаваліся наш народ, нацыя, краіна, дзяржаўнасць. Мы расказалі, чаму мы ўнікальная нацыя, то нас аб'ядноўвае, чым мы ганарымся.
серыя ютуб-ролікаў ад беларускіх блогераў і гісторыкаў у фармаце міні-лекцый, прысвечаных беларускай гісторыі.
незвычайныя ўрокі беларускай мовы для беларускіх зорак.
відэакурс для вывучэння беларускай мовы ў якасці мовы камунікацыі. Місія праекта — зрабіць гэты «сімвал» жывым і блізкім.
забаўляльна-інтэлектуальная перадача, у якой беларускія комікі і артысты адказваюць на пытанні і заданні, звязаныя з Беларуссю. А той, хто прайграе, выконвае заданне пераможцы.
гэта штотыднёвае шоу, якое вы маглі паглядзець на БТ, але мы бліжэй да народа. Самыя годныя навіны за тыдзень: усё сур'ёзна і лаканічна, але на вастрыні саркастычнага гумару. Тут не будзе імені таго, каго нельга называць. Тут не будзе ацэнкі падзей. Толькі праўда пра Беларусь.
рубрыка, прысвечаная беларускім традыцыям калядавання і калядным спевам. Разам вывучаем традыцыі.
Разам з вядучымі – Лізай Ветравай і Мікітам Бялевічам, а таксама гасцямі – актывісткай Настай Базар, спявачкай ČORNABROVA, інфлюенсерам Мікітам Мелказёравым і гуртом NaviBand падводзім вынікі 2023 года, дзелімся чаканнямі ад наступнага 2024 года, узгадваем самыя запамінальныя святкаванні і проста дорым адно адному добрую энергію і пазітыў.
У Калядным выпуску Ліза і Мікіта знаёмяць вас з нашай неверагоднай камандай. Гэты выпуск не толькі падыме вам настрой, а таксама распавядзе пра нашыя беларускія традыцыі ў забаўляльным гульнявым фармаце!
Цёплыя пасядзелкі перад самым Новым годам! У перадсвяточны час, калі наразаюцца апошнія салацікі і намазваюцца канапкі, прапануем вам сваю кампанію!
Запрашаем усіх-усіх на цёплыя пасядзелкі перад самым новым годам!
трэвэл-блог пра краіну, якой хочацца даць буську. Як і чым жывуць, пра што думаюць і мараць беларусы ў розных кутках краіны? Мясцовыя героі і гарадскія дзівакі, супольнасці і яркія ініцыятывы адзіночак, традыцыі ды сучасныя гісторыі. Пра ўсё гэта ў выпусках трэвэл блога «Бусь Беларусь» на канале «Годна»!
гэта працяг аднаго з нашых трэвэл-праектаў. Зараз мы вандруем, каб паказаць мясціны з беларускімі ноткамі па-за межамі Беларусі.
серыя відэа-сюжэтаў пра падарожжы па Беларусі, дзе мы знаёмім гледачоў цікавымі людзьмі і месцамі нашай краіны.