«Годна» — гэта каманда экспертак і экспертаў у пытанні беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці. Мы аб’ядноўваем актывістак і актывістаў, ініцыятывы і арганізацыі, якія разам з намі працуюць на ўзмацненне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусак і беларусаў.
Падтрымліваем і запускаем крэатыўныя праекты, якія натхняюць быць адказнымі грамадзянамі сваёй краіны. Верым у сучасныя фарматы, бо нацыянальную ідэю ствараюць тыя, хто на хвалі новага часу.
Мы робім па-беларуску і разважліва, бо імкнёмся гуртаваць беларусаў і беларусак на грунце пазітыўных і агульных для ўсіх каштоўнасцяў — незалежна ад мовы, ідэалагічных і палітычных поглядаў.
Таленты і ўнікальныя якасці кожнага беларуса і кожнай беларускі — гэта аснова самастойнага і справядлівага грамадства. Мы верым у Беларусь, якая адказна прымае новыя трэнды і шчыра дзеліцца ідэямі са светам.
Умацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці і адказнасці грамадства за лёс дзяржавы дзеля будучыні незалежнай Беларусі.
Мы ўсведамляем сябе сталай нацыяй з уласнымі інтарэсамі і бяром на сябе адказнасць. Традыцыі самаарганізацыі і прадпрымальнасці даюць нам сілы для пабудовы незалежнай дзяржавы.
Хто мы?
Унікальная культура і гістарычны досвед — аснова для пабудовы арганічнай мадэлі нацыі. Нягледзячы на знешнія і ўнутраныя перыпетыі — мы імкнемся заставацца годнымі людзьмі. Нашыя асабістыя якасці — канкурэнтныя перавагі ў глабалізаваным свеце.
Якія мы?
Мы прымаем традыцыі сучасных беларусак і беларусаў ва ўсёй іх разнастайнасці і арыентуемся на пабудову справядлівага грамадства для ўсіх. Людзі і іх таленты — наш асноўны патэнцыял. Таму мы ствараем будучыню, дзе ёсць месца любым ідэям, якія ўмацоўваюць Беларусь і натхняюць увесь свет.
Куды мы імкнемся?
За амаль 3 гады сваёй працы «Годна» стварыла больш за 20 аўтарскіх медыя-праектаў, якія агулам набралі больш за 10 мільёнаў праглядаў ва ўсіх медыя-рэсурсах.
ютуб праект пра беларускую музыку ад Мікіты Бялевіча.
мы прапаноўвалі беларусам разам праспяваць беларускія песні. Нашыя гледачы дасылалі нам відэа таго, як яны спяваюць, а мы рабілі ролік з усім удзельнікамі.
гэта аб'яднанне музыкаў, для якіх спевы і песні гэта сродак выказвання сваёй пазіцыі. У лістападзе 2020-га года «Вольны хор» прэзентаваў альбом «Годныя песні»: Пампуйце бясплатна спеўнікі — пяць зборнікаў годных песень!
у межах ініцыятывы былі знятыя дзясяткі кліпаў на песні беларускіх музыкаў. Праект накіраваны на папулярызацыю беларускай музыкі сярод беларусак і беларусаў.
Ролік распавядае гісторыі розных людзей, якія робяць свае, момантамі простыя, але значныя крокі да лепшай будучыні Беларусі. Нават у моманты, калі здаецца, што надзеі няма, кожны наш учынак і выбар маюць значэнне. Дазвольце кожнаму вашаму кроку быць крокам да лепшай будучыні Беларусі.
У 2021 годзе ён быў пра тое, як гэта — жыць у беларускамоўнай Беларусі. У 2022 — што было б з Беларуссю, калі б беларускай мовы не існавала. А сёлета мы паказалі любоў да беларускай мовы на прыкладзе інтымных пачуццяў.
відэа-лекцыі для вывучэння беларускай мовы з Лізай Ветравай.
міні-серыял пра Беларусь. Праект расказваў як узніклі і фармаваліся наш народ, нацыя, краіна, дзяржаўнасць. Мы расказалі, чаму мы ўнікальная нацыя, то нас аб'ядноўвае, чым мы ганарымся.
серыя ютуб-ролікаў ад беларускіх блогераў і гісторыкаў у фармаце міні-лекцый, прысвечаных беларускай гісторыі.
забаўляльна-інтэлектуальная перадача, у якой беларускія комікі і артысты адказваюць на пытанні і заданні, звязаныя з Беларуссю. А той, хто прайграе, выконвае заданне пераможцы.
незвычайныя ўрокі беларускай мовы для беларускіх зорак.
відэакурс для вывучэння беларускай мовы ў якасці мовы камунікацыі. Місія праекта — зрабіць гэты «сімвал» жывым і блізкім.
рубрыка, прысвечаная беларускім традыцыям калядавання і калядным спевам. Разам вывучаем традыцыі.
навагоднія і калядныя анлайн-праграмы.
анлайн-святкаванне гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
трэвэл-блог пра краіну, якой хочацца даць буську. Як і чым жывуць, пра што думаюць і мараць беларусы ў розных кутках краіны? Мясцовыя героі і гарадскія дзівакі, супольнасці і яркія ініцыятывы адзіночак, традыцыі ды сучасныя гісторыі. Пра ўсё гэта ў выпусках трэвэл блога «Бусь Беларусь» на канале «Годна»!
гэта працяг аднаго з нашых трэвэл-праектаў. Зараз мы вандруем, каб паказаць мясціны з беларускімі ноткамі па-за межамі Беларусі.
серыя відэа-сюжэтаў пра падарожжы па Беларусі, дзе мы знаёмім гледачоў цікавымі людзьмі і месцамі нашай краіны.